Kamunikat
Kamunikat.org Book iPhoneiPadiPod touch
Kamunikat is a free Book app for iPhone and iPad by Kamunikat.org. Rated 5.0/5 from 5 ratings. Requires iOS 17.0. Updated August 19, 2025.
- Rating
- 5.0
- 5 ratings
- Price
- Free
- on the App Store
- Size
- 3 MB
- Age 4+
- Updated
- Aug 19
- 2025 · v1.1.2
Screenshots
About Kamunikat
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org – гэта найбуйнейшая беларуская on-line бібліятэка ў сьвеце. У нашых рэсурсах сабрана ўжо амаль 60 000 розных беларускіх публікацый (кнігі, аўдыёкнігі, газэты, часопісы, відэа і іншае). Кіруемся прынцыпам: сабраць у адным месцы тое, што выдадзена па-беларуску альбо пра Беларусь на іншых мовах. Наша мэта – зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай і больш даступнай для беларусаў. Aдлічбоўваем архіўныя нумары беларускай прэсы: той, якая выходзіла ў самой Беларусі і ў эміграцыі (Нямеччына, Вялікая Брытанія, Францыя, ЗША, Канада) або выдавалася беларускай этнічнай меншасьцю ў Польшчы ці ў Літве. Гэтыя пэрыядычныя выданьні публікуюцца на сайце Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі ў рубрыцы Перыёдыка. Запісваем аўдыёкнігі сучасных беларускіх аўтараў. Сярод кніг, якія мы агучылі ў супрацоўніцтве зь Міжнародным Саюзам Беларускіх Пісьменьнікаў разам зь беларускімі акторамі Купалаўскага тэатру (Свабоднымі купалаўцамі), ёсьць і "Галасы Утопіі" Сьвятланы Алексіевіч – пяцікніжжа, за якое яна, першая ў гісторыі беларуска, атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Агучаныя таксама кнігі Ларысы Геніюш, Уладзіміра Арлова, Андрэя Федарэнкі, Барыса Пятровіча, Алеся Аркуша, Артура Клінава, Валеры Гапеева і іншых сучасных беларускіх аўтараў. Зусім бясплатна іх можна паглядзець і паслухаць на нашым YouTube-канале, на які вельмі рэкамэндуем падпісацца. З 2021 году вядзем таксама выдавецкую дзейнасьць. Мы выдалі ўжо больш за 20 друкаваных кніг, якія распаўсюджваюцца ў асноўным на кніжных кірмашах падчас розных імпрэзаў беларускай дыяспары, на аўтарскіх сустрэчах, а таксама празь інтэрнэт. Сярод нашых аўтараў самыя папулярныя сучасныя беларускія літаратары: Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Ганна Янкута, Алег Мінкін і ішныя.. Мы выдалі таксама грунтоўную манумэнтальную кнігу «(Не)расстраляныя» – пра беларускіх літаратараў, расстраляных савецкімі катамі ў 1937 годзе. Нас можна сустрэць на найважнейшых кніжных кірмашах у Польшчы і Літве. Прэзэнтацыі нашых выданьняў і сустрэчы з аўтарамі праводзіліся дагэтуль ў Польшчы, Літве, Нямеччыне і Італіі. Такія імпрэзы, дзе б яны ні праходзілі, заўсёды нагода для сустрэчаў зь беларускай дыяспарай, з тымі беларусамі, якія не па сваёй волі пакінулі Бацькаўшчыну.
Ratings & reviews
5.0
5 ratings
What’s new
Version 1.1.2 · Updated August 19, 2025
Выпраўлена праблема з хуткасцю прайгравання, якая скідвалася пры пераходзе на новую главу.
App privacy
The developer, Kamunikat.org, reported these privacy practices to Apple.
Data Not Collected
The developer does not collect any data from this app.
Alternatives to Kamunikat
Looking for apps like Kamunikat? Here are 6 similar apps on the App Store. The highest rated is Blink Wise: Book Summaries (5.0/5), and all 6 are free to download.
-
Onlynovel
4.5
-
World Bible Guide: Audio Bible
-
Blink Wise: Book Summaries
5.0
-
Epub mix
-
Poems by mood
5.0
-
QUXA Book Player
| App | Rating | Price | Last updated | Compare |
|---|---|---|---|---|
| Kamunikat | 5.0 / 5 (5 ratings) | Free | August 19, 2025 | |
| Onlynovel | 4.5 / 5 (18) | Free | May 6, 2025 | Compare |
| World Bible Guide: Audio Bible | – | Free | Nov 2, 2026 | Compare |
| Blink Wise: Book Summaries | 5.0 / 5 (1) | Free | Oct 8, 2026 | Compare |
| Epub mix | – | Free | Feb 24, 2026 | Compare |
| Poems by mood | 5.0 / 5 (1) | Free | Oct 1, 2026 | Compare |
| QUXA Book Player | – | Free | Apr 13, 2026 | Compare |
Compare Kamunikat with the top alternatives: ratings, updates, ASO score and keyword gaps →